Архіў навін - Осиповичская д/с- СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Тыдзень беларускай мовы

19.09.22

     Мова - гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ, родную зямлю. Той, хто не паважае роднай мовы, не паважае і роднага народа.
                                                                                                                          Іван Мележ

        Такімі словамі для нашых вучняў пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы. Марафон "Мова родная - мова модная" пачаўся мерапрыемствам "Моўныя скарбы роднай мовы". Вучні праяўлялі свой спрыт і розум у розных конкурсах. Асабліва ім спадабаўся конкурс " Пазнай фразеалагізмы", дзе вучні з дапамогай мімікі і жэстаў спрабавалі тлумачыць фразеалагізмы. Цікава прайшлі гульня - падарожжа "Вандроўка па родным краі" і "Літаратурнае лато". Затым адбыліся чытанні "Аб мове з павагай". Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі творы на беларускаймове.
                 Вучні 7 і 8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове".