21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша школа не засталася ўбаку ад гэтай знакавай падзеі. З мэтай выхавання павагі да беларускай мовы, яе гісторыі і традыцый для вучняў 7-11 была арганізавана пазнаваўча-забаўляльная гульня «Гаворым па-беларуску".
У час мерапрыемства вучні пагрузіліся ў багаты свет роднага слова.
Конкурс «Жывыя прыказкі» выклікаў асаблівую цікавасць. Каманды спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак і прымавак, тлумачачы іх сэнс.
Навучэнцы паказалі кемлівасць, сапраўдную цікавасць да роднай мовы. Свята прайшло ў цёплай, нязмушанай атмасферы і яшчэ раз нагадала ўсім, што мова — гэта не проста сродак зносін, а душа народа.


