Сёння у нашай школе прайшло мерапрыемства "У гасцях у Максіма Танка" да Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне , мая родная мова!". Мерапрыемства прысвячалася жыццю і творчасці Максіма Танка. Вучні пазнаёміліся з вядомымі творамі паэта, з захапленнем слухалі і чыталі яго вершы.



