Архив новостей - Осиповичская д/с- СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

21.02.2023

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка


      Гэтыя мілагучныя шчырыя словы Уладзіміра Дубоўкі аб беларускай мове сталі эпіграфам урока ў 3 класе,  прысвечанага роднай мове.

    Деці чыталі вершы, слухалі прыказкі  і яшчэ раз пераконваліся ў тым,  якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша беларуская мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў.