Архив новостей - Осиповичская д/с- СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Дзень беларускай мовы ў аздараўленчым лагеры

17.06.2024

        Нягледзячы на тое, што Дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага, у прышкольным лагеры было вырашана правесцi тэматычны дзень беларускай мовы. У гэты дзень дзеці і выхавальнікі лагера размаўлялі толькі па-беларуску.

     З дзецьмі праведзены: гадзіна зносін  «Дарыце ўсмешку людзям”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Беларусь – краіна маёй будучыні”, збор матэрыялу ў жыхароў нашай вёскі па тэме “Прыказкі і прымаўкі нашай мясцовасці”, экскурсія ў сельскую бібліятэку “Беларускія паэты і пісьменнікі”, дыскатэка “Беларускі карагод”

     Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, роднай зямлі, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.